БЕЛ Ł РУС

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

3.11.2025 / 21:12

Nashaniva.com

Былы палітвязень Павел Вінаградаў у інтэрв'ю «Нашай Ніве» расказаў, як пасля ягонага прыбыцця ў Ваўкавыскую калонію ў ліпені 2022 года невядомыя смельчакі зладзілі арыгінальную акцыю ў яго падтрымку.

Павел Вінаградаў 11 верасня 2025 года, адразу пасля вызвалення і выдварэння ў Літву

«У дзень майго прыезду ў калонію Ваўкавыска на гары побач з калоніяй з'явілася два сцягі — беларускі і ўкраінскі. І пад беларускім была запіска: «Вінаград, трымайся!» Людзей не знайшлі, хоць апытвалі ў калоніі практычна ўсіх. То-бок палітычных усіх, акрамя мяне і Емяльянава. Ніхто нічога, натуральна, не ведаў. А я наогул не ведаў нават, што гэта адбылося».

Цалкам інтэрв'ю Паўла Вінаградава чытайце:

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Чытайце таксама:

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?

Каментары да артыкула