БЕЛ Ł РУС

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

3.11.2025 / 15:27

Nashaniva.com

На гарадскую станцыю хуткай медычнай дапамогі звярнуўся мужчына, які расказаў, што на ходніках на вуліцы знайшоў мужчыну з нажавымі раненнямі.

Пацярпелага даставілі ў гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму была аказана неабходная дапамога, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Высветлілася, што пацярпелы незадоўга да гэтага ў падсобцы станцыі тэхнічнага абслугоўвання, дзе працуе слесарам, выпіваў.

Спецыялістам Дзяржкамітэта судовых экспертыз пры апрацоўцы дактыласкапічным парашком шклянак на стале, былі выяўлены сляды рук. Яны належалі 45‑гадоваму мінчуку — таму самаму, які знайшоў пацярпелага і звярнуўся ў бальніцу хуткай дапамогі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Мужчына не стаў адмаўляць, што ў выніку канфлікту нанёс свайму напарніку некалькі ўдараў нажом. Асэнсаваўшы, што нарабіў, выбег на вуліцу па дапамогу.

Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Пагроза забойствам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула