БЕЛ Ł РУС

Беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Іркуцкай вобласці, дзе сутыкнуліся чатыры фуры

3.11.2025 / 11:16

Nashaniva.com

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ з чатырма фурамі ў Іркуцкай вобласці Расіі. Сярод загінулых і пацярпелых ёсць беларусы.

У Куйтунскім раёне Іркуцкай вобласці Расіі на федэральнай трасе Р-255 «Сібір» адбылося сутыкненне чатырох велікагрузных аўтамабіляў.

У выніку аварыі на месцы загінулі двое кіроўцаў. Пазней стала вядома, што трэці пацярпелы, шпіталізаваны ў бальніцу, таксама памёр.

Вядома, што сярод загінулых і пацярпелых ёсць грамадзяне Беларусі і Кітая. Іншыя дэталі не называюцца. Пра здарэнне праінфармаваныя Міністэрствы замежных спраў абедзвюх краін. 

Рух на месцы ДТЗ цалкам перакрыты ў абодвух напрамках. 

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі, медыкі, супрацоўнікі паліцыі і дарожнай службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула