Палітвязня Паўла Шпетнага асудзілі паводле новай крымінальнай справы яшчэ на два гады зняволення
У Бабруйску 8 кастрычніка адбыўся суд над палітзняволеным актывістам анархісцкага руху Паўлам Шпетным.
Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прызначыў Паўлу яшчэ два гады зняволення ў дадатак да шасці гадоў калоніі, піша @belarus_abc.
Павел — жыхар Брэста. Яго затрымалі 2 сакавіка 2021 у межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці. У верасні 2022 года Паўлу прызначылі шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 500 базавых велічыняў (16 000 рублёў), піша «Вясна».