БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі пацярпелі ў ДТЗ пад Мінскам праз лася, які выбег на дарогу

3.11.2025 / 10:56

Nashaniva.com

1 лістапада каля 18:30 на 360 км дарогі М-1 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

64‑гадовы жыхар Фаніпаля за рулём аўтамабіля Renault ехаў з боку Брэста ў напрамку Барысава. Раптам на праезную частку выбег лось.

Кіроўца наехаў на дзікую жывёліну. Пацярпелі два чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула