БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўнучка замест бабулі стала кур'ерам махляроў

3.11.2025 / 10:19

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Першамайскага РАУС затрымалі 24‑гадовую мінчанку, якую завербавалі тэлефонныя махляры, паведамляе прэс-служба МУС.

Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні бабулі дзяўчыны патэлефанавалі невядомыя і прадставіліся работнікамі «Белтэлекама». Пад выглядам падаўжэння дамовы яны запатрабавалі пашпартныя звесткі жанчыны. Потым з ёй звязаўся ілжэправаахоўнік, паведаміў, што махляры ўцягнулі яе ў злачынную схему, і прапанаваў паўдзельнічаць у затрыманні зламыснікаў.

Размову пачула ўнучка жанчыны. Яна таксама паверыла махлярам і вырашыла замест бабулі выконваць інструкцыі.

Дзяўчына атрымала ад куратара адрас, дзе павінна была забраць пасылку ў іншай падманутай пенсіянеркі. Ахвяра падрыхтавала грошы нібыта для дэкларавання, але своечасова адумалася і звярнулася ў міліцыю. Кур’ерку аператыўна затрымалі, яна не паспела перадаць наяўныя зламыснікам.

Заведзеная крымінальная справа за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула