На польскай мяжы стаіць больш за 120 аўтобусаў
Станам на 08:00 панядзелка на памежным пераходзе «Брэст» стаяць 2520 легкавых аўтамабіляў і 122 аўтобусы.
У «Казловічах» — 2095 фураў.
Пасля таго як на мінулым тыдні Літва закрыла да канца лістапада мяжу з Беларуссю, значна вырасла чарга на польскай мяжы.
На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў няма, стаяць 520 фураў.