БЕЛ Ł РУС

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала

2.11.2025 / 22:39

Nashaniva.com

«Сустрэлі мяне жыхары не вельмі камфортна», — незадаволена дзяўчына.

Ганна Калатніцкая з Масквы апісала ў Threads, як вырашыла з'ездзіць у Беларусь на машыне.

«Калі ехала па начной Маскве, прыйшло пачуццё «пара некуды паехаць». І ведаеце, куды я паехала ў 00:00? У Беларусь. Адна. У 7 раніцы была ўжо там.

Сустрэлі мяне жыхары не вельмі камфортна. Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала. Падалося, што яны вельмі грубыя для мяне», — напісала дзяўчына.

Яе пост сабраў больш за тысячу каментароў. Многіх такія словы, чакана, абурылі.

«Любяць з суседніх краін раніцай нечакана з'яўляцца ў чужой краіне. Дзякуй, што хоць не на танку», — адзін з самых папулярных каментароў.

«Я, дарэчы, беларуская жанчына-жыхарка і заўсёды агрызаюся на ўсмешкі масквічоў у 7 раніцы са сваёй непрыгожай машыны».

Хтосьці нагадаў, што і ў Маскве няветліва.

«Была пару разоў у Маскве, п***ц якія злыя людзі. Нешта спытаць, напрыклад які аўтобус патрэбны — яны проста тупа ігнаруюць, глядзяць як скрозь сцяну з незадаволеным выглядам, пешаходаў ніколі не прапускаюць на пераходах, я спецыяльна стаяла пакуль не прапусцяць і ў выніку праз 7 хвілін пайшла шукаць святлафор, таксіст ная**ў на грошы — адрас, па якім мне было трэба, быў літаральна за вуглом, ён выставіў рахунак як за 20 км».

«Нядаўна сядзелі сям'ёй у мак.by. Прыйшла сям'я з Расіі. На крутой тачцы прыехалі. (…) Паелі 4 падносы ежы, куча смецця, усталі і сышлі. Пакінуўшы ўсё на стале. Нават мае дочкі 4 і 6 гадоў спыталі: а чаго яны за сабой не прыбралі? Таму што ў нас іншая культура і так, як вы сказалі, зусім іншы менталітэт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула