БЕЛ Ł РУС

Украіна атрымала новыя «Пэтрыёт» ад Германіі

2.11.2025 / 21:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Германіі за перадачу сістэм супрацьпаветранай абароны.

Сістэма «Пэтрыёт». Ілюстрацыйнае фота: Czarek Sokołowski / AP

«Мы ўмацавалі кампанент «Пэтрыётаў» у нашай украінскай супрацьпаветранай абароне. Я дзякую Германіі і асабіста канцлеру Фрыдрыху Мерцу за гэты наш сумесны крок для абароны жыццяў ад расійскага тэрору», — звярнуўся Уладзімір Зяленскі ў сацсетках.

Колькасць перададзеных сістэм СПА ён не назваў.

Раней паведамлялася, што Германія разам з Нарвегіяй фінансуюць дзве сістэмы Patriot і ракеты да іх. Іх збіраліся перадаць Украіне да канца гэтага года.

Зяленскі адзначыў, што для ўсёй тэрыторыі Украіны трэба больш сістэм, каб закрыць ключавыя аб'екты інфраструктуры і гарады, і ўкраінскія ўлады будуць над гэтым працаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула