БЕЛ Ł РУС

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс

2.11.2025 / 20:48

Nashaniva.com

«Іншыя вытворцы — гэта плітка, а «Камінтэрн» — шакалад».

Мужчынскія касцюмы ад «Камінтэрна». Фота: comintern.by

Намесніца старшыні Гомельскага аблвыканкама Ксенія Панцюхова раней была дырэктаркай фабрыкі «Камінтэрн». Яна пахваліла касцюмы, якія там выпускаліся, у эфіры СТБ:

«На расійскім рынку мы былі не самыя танныя, і па цане мы не самыя канкурэнтныя. Але мы знаходзілі сваю фішку. І пра нас заўсёды казалі: ёсць вытворцы, а ёсць «Камінтэрн». Дык тое плітка, а «Камінтэрн» — гэта шакалад. Яны запакаваныя ў аднолькавую ўпакоўку, але толькі гэта плітка, а гэта шакалад».

Ксенія Панцюхова. Скрыншот СТБ

Чыноўніца адзначыла, што ім толькі «не хапае агрэсіўнага маркетынгу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула