БЕЛ Ł РУС

Кандуктарка аўтобуса расказала, як правярае, што перад ёй школьнік

2.11.2025 / 19:13

Nashaniva.com

«Замест даведкі гляджу на наяўнасць падручнікаў або дзённіка. Калі і гэтага няма, то прашу паказаць школьную групу ў сацыяльных сетках або нейкі бацькоўскі чат».

Фота: abw.by

Часам здараюцца сітуацыі, калі школьнікаў без даведкі высаджваюць з аўтобуса (для школьнікаў бясплатны праезд падчас вучэбнага года).

Напрыклад, летась у студзені такое адбылося ў Полацку з 10‑гадовым вучнем. У яго разрадзіўся тэлефон, грошай разам з даведкай навучэнца пры сабе не было — толькі банкаўская карта, якую яму зрабілі ў школе. Але кандуктарка вырашыла, што гэтага не хапае для бясплатнага праезду.

Мінскі кантралёр Кацярына расказала abw.by, як правярае, што перад ёй школьнік, калі дзіця забыла даведку.

«Сёння дзеці выглядаюць зусім па-рознаму: часам ты разумееш, што гэта дзіця, а часам перад табой знешне цалкам паўналетні малады чалавек. І ў такіх спрэчных сітуацыях я заўсёды стараюся разабрацца.

Напрыклад, замест даведкі гляджу на наяўнасць падручнікаў або дзённіка. Калі і гэтага няма, то прашу паказаць школьную групу ў сацыяльных сетках або нейкі бацькоўскі чат. Цяпер гэта ёсць у кожнага.

Але дзеці навучыліся і тут хітраваць. Напрыклад, яны скончылі школу, але чат не выдалілі, таму заўсёды гляджу на апошняе паведамленне. Яшчэ, як варыянт, можна патэлефанаваць у школу, каб там пацвердзілі, што перада мной — навучэнец.

Але ў маёй практыцы не было сітуацый, калі я высадзіла пасажыра, а ён і сапраўды аказаўся школьнікам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула