БЕЛ Ł РУС

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам

2.11.2025 / 13:23

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян заявіў у нядзелю, што Тэгеран адновіць свае ядзерныя аб'екты «з большай сілай», але дадаў, што краіна не імкнецца да стварэння ядзернай зброі, перадае Reuters.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Пезешкіян зрабіў свае заявы падчас візіту ў Арганізацыю атамнай энергіі Ірана, дзе ён сустрэўся з кіраўнікамі ядзернай галіны краіны.

«Знішчэнне будынкаў і заводаў не створыць для нас праблемы, мы адновім іх і з большай сілай», — сказаў іранскі прэзідэнт.

У чэрвені ЗША пры падтрымцы Ізраіля нанеслі ўдары па іранскіх ядзерных аб'ектах, якія Вашынгтон лічыць часткай праграмы, накіраванай на распрацоўку ядзернай зброі. Тэгеран жа настойвае, што яго ядзерная праграма мае выключна мірныя, грамадзянскія мэты.

«Усё гэта прызначана для вырашэння праблем людзей», — заявіў Пезешкіян пра ядзерную дзейнасць Ірана.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней папярэджваў, што аддасць загад аб новых нападах на ядзерныя аб'екты Ірана, калі Тэгеран паспрабуе аднавіць аб'екты, разбомбленыя Злучанымі Штатамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула