БЕЛ Ł РУС

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ

2.11.2025 / 09:02

Nashaniva.com

Партовы горад Туапсэ ў Краснадарскім краі Расіі ў ноч на нядзелю трапіў пад атаку ўкраінскіх дронаў. Пасля атакі загарэўся нафтапірс НПЗ, пашкоджаны танкер.

Мясцовы аператыўны штаб паведаміў, што ў порце абломкі дронаў упалі на танкер, які перавозіць нафту. Экіпаж з судна вывелі, там адбыўся пажар. Таксама пашкоджаныя будынкі і іншыя збудаванні нафтасховішча.

Аналітыкі ASTRA вызначылі, што ў выніку атакі загарэўся нафтавы прычал Туапсінскага нафтаперапрацоўчага завода. Гэты пірс выкарыстоўваюць для адгрузкі розных нафтапрадуктаў на танкеры, ён абслугоўвае яго экспартныя аперацыі.

Марскі порт у Туапсэ ўжо быў атакаваны сёлета ў лютым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула