Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі
Іспанскі фатограф-аматар Анхель Ідальга зрабіў унікальны здымак — ягоная фотапастка зафіксавала белую пірэнейскую рысь, якая мае рэдкае генетычнае адхіленне — лейкізм. Гэта стан, пры якім у жывёлы часткова або цалкам адсутнічае пігмент у скуры і поўсці, але вочы захоўваюць свой колер (у адрозненне ад альбіносаў), піша Euronews.
Фота: Ángel Hidalgo
Фатаграфію атрымалася зрабіць 22 кастрычніка ў горнай мясцовасці правінцыі Хаэн. Дакладнае месца не раскрываецца, бо рысь жыве ў дзікай прыродзе і не мае радыёашыйніка.
Пірэнейская рысь (Lynx pardinus) — вельмі рэдкі від, які лічыцца «ўразлівым» паводле класіфікацыі Міжнароднага саюза аховы прыроды. Дзякуючы ахоўным праграмам Іспаніі і Партугаліі, яе папуляцыя ў апошнія гады вырасла — у 2023 годзе яна налічвала больш за дзве тысячы асобін.
Гэты від з’яўляецца важнай часткай экасістэмы Міжземнаморскага рэгіёну, бо рысі рэгулююць колькасць трусоў, якія з’яўляюцца іх асноўнай здабычай. Знікненне рысі магло б парушыць натуральны баланс у прыродзе.
Чытайце таксама:
Сезон палявання на рысь стартаваў у Беларусі
У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА
Харызматычны драпежнік нашых лясоў. Таямніцы беларускай рысі