Выйшла кніга пра птушак аўтарства вядомага паэта і арнітолага-фатографа
Выйшла ў свет кніга Сяргея і Васіля Зуёнкаў «Крылатая радасць зямлі», якая раскрывае перад чытачом цудоўны сусвет беларускіх птушак, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Сяргей Зуёнак — арнітолаг і таленавіты фатограф дзікай прыроды. У кнізе ён дзеліцца сваімі назіраннямі за дзікімі птушкамі, якія дапоўненыя яго фотаздымкамі з розных куткоў краіны.
Аповед дапаўняюць вершы бацькі Сяргея — Васіля Зуёнка, вядомага беларускага паэта, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.
У кнізе апісаныя 70 відаў птушак. Яна стане цудоўным падарункам дзецям і дарослым, вучням і настаўнікам.
Набыць кнігу можна як афлайн, так і ў інтэрнэт-крамах.
Чытайце таксама:
Сяргей Зуёнак: Вуж перабраўся па балконе да суседкі і крыху напалохаў яе
Васіль Зуёнак: У мяне ў жыцці неяк усё роўна было