У Пінскім раёне п’яны бяспраўнік на BMW урэзаўся ў бетонную агароджу
1 лістапада каля чацвёртай гадзіны раніцы на дарозе Р-8 «Лунінец — Пінск» адбылося ДТЗ са смяротным вынікам.
27‑гадовы жыхар Пінска, які не меў правоў на кіраванне аўто і быў у стане алкагольнага ап’янення, кіраваў аўтамабілем BMW. На павароце ён не справіўся з кіраваннем, выехаў у кювет і ўрэзаўся ў бетонную агароджу.
У выніку аварыі загінуў 31‑гадовы пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні. Ён памёр на месцы здарэння. Кіроўца цудам не пацярпеў.
Па факце здарэння распачалі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула смерць чалавека).