Пад Калінкавічамі кіроўца загінуў у лабавым сутыкненні аўтамабіляў
1 лістапада каля 10:00 на 3‑м кіламетры аўтадарогі Р-35 «Калінкавічы — Брагін — Камарын» адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў — «Аўдзі» 31‑гадовага кіроўцы і «Форда» 47‑гадовага кіроўцы.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння на месцы загінуў кіроўца аўтамабіля «Аўдзі». Кіроўца другога аўтамабіля і яго 46‑гадовы пасажыр з рознымі траўмамі былі шпіталізаваныя.