У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага
У Магілёве затрымалі 43‑гадовага мужчыну, якога падазраюць у наўмысным падпале маёмасці, паведамляе прэс-служба МУС.
Скрыншот з відэа
Паводле інфармацыі следства, падазраваны падпаліў грузавік мясцовага прадпрымальніка па просьбе свайго знаёмага — іншага бізнесмена, які меў з пацярпелым даўні канфлікт з-за нявыканання абавязацельстваў.
У выніку пажару аўтамабіль цалкам згарэў, а таксама былі пашкоджаныя суседнія гаражы. Замоўца абяцаў выканаўцу ў абмен на падпал дараваць вялікі грашовы доўг.
Следчыя распачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці. Абодвум фігурантам пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Чашніцкім раёне мужчына катаваў жонку брата і пагражаў яе забіць
Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?
У Брэсце мужчына спрабаваў спаліць дрэва, а ледзь не спаліў гараж