БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Канады выбачыўся перад Трампам

1.11.2025 / 12:35

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Канады Марк Карні выбачыўся перад Дональдам Трампам за рэкламу з выкарыстаннем запісу прамовы 40‑га прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, што крытыкавала пошліны.

Марк Карні і Дональд Трамп падчас саміта АТЭС. Фота: Evan Vucci / AP

Аб гэтым сам Карні заявіў на прэс-канферэнцыі на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС), перадае Reuters.

Па словах Карні, ён прынёс прабачэнні прэзідэнту ЗША у прыватным парадку на вячэры лідараў краін АТЭС.

Да гэтага аб прабачэнні Карні распавёў Трамп. «Ён быў вельмі ветлівы. Ён папрасіў прабачэння за тое, што яны зрабілі з рэкламай», — сказаў ён журналістам.

Аднак Трамп адмоўна адказаў на пытанне, ці адновяць ЗША гандлёвыя перамовы з Канадай пасля гэтага.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША абурыўся рэкламным ролікам, зробленым у канадскай правінцыі Антарыа. У ім, паводле Трампа, быў без дазволу фонду выкарыстаны зроблены ў 1987 годзе запіс выступлення на радыё тагачаснага прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана пра свабоду гандлю і імпартныя пошліны.

«У сувязі з іх абуральнымі паводзінамі ўсе гандлёвыя перамовы з Канадай неадкладна спыняюцца», — напісаў тады Трамп.

Раней Трамп увёў 35%-ныя тарыфы на імпарт з Канады, за выключэннем тавараў, што падпадаюць пад умовы пагаднення аб свабодным гандлі ЗША з Мексікай і Канадай, якое Трамп заключыў падчас свайго першага тэрміну. Трамп таксама ўвёў пошліны на метал і аўтамабілі з Канады.

Ён ужо абвяшчаў пра спыненне перамоваў з Канадай гэтым летам, патлумачыўшы гэта падаткам на амерыканскі бігтэх. Неўзабаве падатак быў адменены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула