На гродзенскай трасе хочуць спыніць лабавыя сутыкненні
На трасе М-6 Мінск — Гродна хутка завершацца работы па абсталяванні раздзяляльнай паласы, адзначыў NewGrodno.by.
Newgrodno.by
На аўтатрасе ўсталююць бар’ерныя агароджы і ўкладуць асфальт на раздзяляльнай паласе.
Паводле інфармацыі галоўнага інжынера ДЭУ №51 прадпрыемства «Гроднааўтадар» Аляксандра Говіна, фінальны ўчастак з 255‑га па 260‑ы кіламетр плануецца цалкам завяршыць да канца года.
«Асноўная мэта выкананых работ — выключыць магчымасць лабавога сутыкнення, гэта найбольш небяспечны від ДТЗ», — адзначыў спецыяліст.
На пад’ездзе да Гродна абмежаванні руху будуць знятыя на працягу бліжэйшых двух тыдняў.
Пасля завяршэння работ на ўсёй працягласці трасы разглядаецца магчымасць павышэння хуткаснага рэжыму на асобных участках.