БЕЛ Ł РУС

У Беразіне нецвярозы мужчына скраў з царквы мошчы святога Спірыдона

1.11.2025 / 10:55

Nashaniva.com

Пра знікненне ў міліцыю паведаміла казначэй храма Мікалая Цудатворца.

Двое мужчын, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, захацелі паправіць сваё матэрыяльнае становішча крымінальным спосабам. Яны вырашылі выкрасці з храма святыню — каўчэг з часціцай мошчаў святога Спірыдона Трыміфунцкага.

Адзін з мужчын папрасіў у супрацоўніцы царквы грошы, але атрымаў адмову. Тады ён здзейсніў крадзеж святыні. Ён планаваў прадаць яе, а на атрыманыя сродкі набыць чарговую порцыю спіртнога.

Мужчыну затрымалі, святыню вярнулі ў царкву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула