БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі

1.11.2025 / 10:37

Nashaniva.com

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі пагражае Бельгіі знікненнем пасля слоў міністра абароны краіны Тэа Франкена аб магчымым адказе NATO на ядзерны ўдар Расіі.

Фота: Andre Penner / AP

Падставай стаў каментар бельгійскага палітыка часопісу Humo, дзе ён заявіў, што калі Уладзімір Пуцін запусціць ракету па Бруселі, то «NATO зраўняе Маскву з зямлёй».

У адказ Мядзведзеў назваў Франкена «неразумным» і пагражаў прымяненнем «сапраўднай зброі канца свету» — падводнага дрона «Пасейдон» з ядзерным рухавіком, піша Bild.

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што пры выбуху каля ўзбярэжжа такі апарат здольны выклікаць радыеактыўнае цунамі. Пуцін раней паведаміў пра паспяховыя выпрабаванні гэтай сістэмы.

Калі адзін з карыстальнікаў у сацсетцы прапанаваў выкарыстаць Бельгію як «тэставы палігон» для атамных выбухаў, Мядзведзеў адказаў: «Тады Бельгія знікне…». Франкен адрэагаваў у Instagram, напісаўшы, што NATO не ваюе з Расіяй і не збіраецца пачынаць вайну.

Расійскае пасольства ў Бруселі назвала словы бельгійскага міністра «правакацыйнымі і абсурднымі». Скандал разгарэўся на фоне росту ядзернай напружанасці: на гэтым тыдні ЗША і Расія амаль адначасова заявілі аб аднаўленні ядзерных выпрабаванняў пасля дзесяцігоддзяў мараторыю.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

«Такога ў свеце няма». Пуцін абвясціў пра выпрабаванні падводнага апарата «Пасейдон» з ядзернай устаноўкай

Каментары да артыкула