БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

1.11.2025 / 9:42

Nashaniva.com

У пачатку кастрычніка Беларусбанк абвясціў радасную навіну для тых, хто плануе купляць кватэру ў новабудоўлі. Цэлы месяц людзі маглі заключаць дамовы па зніжанай стаўцы.

У пятніцу стала вядома, што акцыя працягваецца да канца лістапада. Інфармацыю пацвердзілі ў кантакт-цэнтры банка, піша Onliner.by.

Нагадаем, што стаўка па крэдытах на куплю жылля, якое будуецца або гатовага ў забудоўшчыкаў, была зніжана з 16,65% да 13,75%. Скарыстацца шанцам можна было да 31 кастрычніка ўключна. Для тых, хто не паспеў узяць крэдыт за такі невялікі прамежак часу, акцыю працягнулі да 30 лістапада.

Прапанова дзейнічае ў рамках наступных крэдытных прадуктаў:

Дарэчы, у кастрычніку яшчэ адзін банк вырашыў даць беларусам магчымасць больш выгадна набываць метры ў забудоўшчыкаў. Гаворка ідзе пра Белінвестбанк. Там стаўка па крэдытах на новабудоўлі знізілася з 15,5% да 14,9% гадавых, пры гэтым часовых рамак у прапановы няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула