БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт Берліна спыняў працу з-за дрона

1.11.2025 / 09:27

Nashaniva.com

Праца міжнароднага аэрапорта Берлін-Брандэнбург увечары 31 кастрычніка была прыпынена прыблізна на дзве гадзіны — з 20:08 да 21:58 — з-за выяўлення невядомага беспілотніка, піша «DW Галоўнае».

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Шматлікія рэйсы былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты, у прыватнасці, у Дрэздэн, Лейпцыг, Гамбург і Гановер. Акрамя таго, назіраліся затрымкі пры вылеце і пасадцы самалётаў.

Прадстаўнік паліцыі Брандэнбурга расказаў журналістам, што відавочца паведаміў пра з’яўленне БПЛА паблізу аэрапорта каля 20:00. Экіпаж патрульнай машыны таксама заўважыў дрон, аднак усталяваць месцазнаходжанне пілота не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула