БЕЛ Ł РУС

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў

31.10.2025 / 22:0

Nashaniva.com

Пасля фактычнай забароны беларускім урадам перасячэння дзяржаўнай мяжы для аўтамабіляў з літоўскімі нумарамі Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў, колькі такіх цяпер ёсць на тэрыторыі Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

«На тэрыторыі Беларусі аказаліся заблакаваныя амаль 5 тысяч адзінак літоўскіх цягачоў і прычэпаў, якія змогуць пакінуць рэспубліку толькі пасля адкрыцця мяжы літоўскімі ўладамі», — паведамілі ў ДМК.

Паводле пастановы, падпісанай прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, грузавым аўтамабілям, цягачам і прычэпам (паўпрычэпам) з літоўскай рэгістрацыяй дазваляецца перасякаць дзяржаўную мяжу толькі на беларуска-літоўскім участку, які цяпер закрыты. На мяжу з Латвіяй і Польшчай ім ехаць забараняецца. 

Чытайце таксама:

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу

Лукашэнка заявіў, што літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку

Літва афіцыйна паведаміла ўладам Беларусі пра закрыццё пунктаў пропуску на мяжы

Каментары да артыкула