Берасцейца могуць асудзіць на 20 гадоў за графіці на сценах
38‑гадовы жыхар Брэста маляваў графіці на сценах з рэкламай крамы наркотыкаў, расказалі ва Упраўленні Следчага камітэта Брэсцкай вобласці.
Фота ілюстрацыйнае
Мужчыну затрымалі пасля таго, як высветлілася, што ён працаваў у краме наркотыкаў у ролі «графіціста». Ягонай задачай было нанясенне на сцены рэкламных надпісаў з прапановай купіць псіхатропныя рэчывы і такім чынам зарабіць «лёгкія грошы». За такую працу мужчына атрымліваў дозы наркотыкаў.
У кватэры берасцейца правялі ператрус, а цяпер яго абвінавачваюць у садзейнічанні ўдзельнікам арганізаванай групы ў незаконным продажы псіхатропных рэчываў. Згодна з Крымінальным кодэксам, яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі
Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям
У Польшчы затрымалі беларуса, які хацеў пераслаць амаль паўкілаграма наркотыкаў