БЕЛ Ł РУС

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

31.10.2025 / 18:24

Nashaniva.com

Блогер з Барысава Аляксей Арбузаў нядаўна выставіў у сацсетках ролік з лесу, у якім абвінаваціў мясцовых леснікоў у «масавай высечцы». Пазней лясгас даў тлумачэнне, што гэта былі звычайныя санітарныя работы, блогер прызнаў, што памыліўся, выдаліў відэа і нават паабяцаў закрыць свае акаўнты. Але рэпрэсіўнай машыне супраць яго ўжо быў дадзены ход, цешацца на сваіх рэсурсах прапагандысты.

Аляксей Арбузаў. Скрыншот з відэа

Праз некаторы час стала вядома, што мужчыну затрымалі. Фармальнай прычынай для гэтага назвалі не відэаролік пра лес, а «грахі» пяцігадовай даўніны. Сілавікі знайшлі, што ў 2020 годзе Аляксей паставіў лайк на відэа з бел-чырвона-белай сімволікай у «Аднакласніках».

Спробы запэўніць, што ён лаяльны ўладам, не дапамаглі — суд прызнаў Аляксея Арбузава вінаватым у дэманстрацыі незарэгістраванай сімволікі і прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай

Мантажніку оптавалакна прысудзілі 5,5 года калоніі за актыўнасць у тэлеграме. Спачатку — за каментары, пасля — за Гаюн

Каментары да артыкула