БЕЛ Ł РУС

У выніку атакі расійскіх дронаў у Сумах пацярпелі 11 чалавек, сярод іх — чацвёра дзяцей

31.10.2025 / 10:15

Nashaniva.com

31 кастрычніка Расія нанесла серыю ўдараў па жыллёвым сектары і інфраструктуры Сум.У выніку траплення ў дзевяціпавярховы жылы дом на верхніх паверхах загарэліся пяць кватэр і сем балконаў.

Выратаваныя 12 жыхароў шматпавярховіка, піша «Украінская праўда».

У прыватным сектары ўспыхнулі дзве гаспадарчыя пабудовы, а выбуховай хваляй быў пашкоджаны аднапавярховы будынак на пяць кватэр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула