«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку
На больш чым 25% і амаль на 65% выраслі, адпаведна, выручка і прыбытак найбуйнейшага малакаперапрацоўчага холдынгу Беларусі «Савушкава прадукта» за дзевяць месяцаў гэтага года, заўважыла выданне «Белорусы и рынок».
Як сказана ў справаздачнасці кампаніі, яе выручка ў названы перыяд павялічылася да аналагічнага перыяду мінулага года на 26,7% да 3,6 мільярда рублёў, а чысты прыбытак — на 63,2% да амаль 420 мільёнаў рублёў ($135 мільёнаў у эквіваленце).
У гэтых даных улічаныя паказчыкі галоўнага рынку збыту Расіі, дзе «Савушкаў прадукт» займае другое месца па аб'ёмах продажаў пасля PepsiCo («Вім-Біль-Дан») і H&N (былы Danone).
Чытайце таксама:
З дакладной запіскі Машэнскага Лукашэнку стала вядома пра дзяржаўныя зніжкі для кампаніі бізнесмена
Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула
Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай
Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі
Халезін: Машэнскі — таленавіты бізнэсмен, за кошт гэтага жыве цэлы рэгіён