БЕЛ Ł РУС

Беларус пад Гомелем за паўтары гадзіны сабраў тры вялікія кошыкі баравікоў

30.10.2025 / 17:34

Nashaniva.com

Мужчына адправіўся ў лес і вярнуўся з вельмі шчодрым ураджаем. Паводле яго слоў, усяго за 1 гадзіну 20 хвілін ўдалося сабраць ні многа ні мала — цэлы кошык, пакет і вядро грыбоў, заўважыў «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа

Якія менавіта грыбы апынулася ў кошыку, мужчына не ўдакладніў, але мяркуючы па відэа, якое апублікавалі ў тэлеграм-канале «Гомель. Главное», гаворка ідзе пра сасновыя баравікі.

«Глядзіце. Населены пункт Макаўе. Глядзіце вось, пакет, кошык, вядро. І гэта літаральна за 1 гадзіну 20 хвілін. Гомельскі раён. Калі ласка, прыязджайце», — звярнуўся да ўсіх аматараў ціхага палявання ўдачлівы беларус.

Чытайце таксама:

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?

На мінскай Камароўцы адзін баравік прадаюць за 9 рублёў

У лясах можна знайсці грыб, падобны да баравіка. Але ці варта есці?

Каментары да артыкула