Брудныя сметніцы ў цэнтры Слуцка нечакана прыбралі
Ранкам з'явілася навіна, што ў Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць. Камунальнікі адказалі, што пакуль і не будуць прыбіраць — няма грошай на гэта ў мясцовым бюджэце. Але нешта змянілася.
Пасля агалоскі прайшло толькі некалькі гадзін, а брудныя сметніцы ў цэнтры горада раптам прыбралі, паведамляе SlutskGorod.
Што будзе з праблемай далей, невядома.