Бацька Ілана Маска заявіў, што той наведваў Расію інкогніта
Бізнэсмен і гандляр каштоўнымі камянямі, а таксама бацька мільярдэра Ілана Маска Эрал Маск, які часта наведвае Расію, сказаў ТАСС, што яго сын «неаднойчы» ўжо быў у Расіі.
Скрын відэа
У Эрала Маска, імаверна, запыталі, калі яго сын таксама прыедзе ў Расію (пытанне ў відэа не прагучала). Эрал адказаў, што Ілан ужо быў у Расіі.
«Так, ён тут быў. І ён прыедзе зноў, і я пагавару з ім, каб ён прыязджаў часцей. Відавочна, ён даволі важная асоба. Таму калі ён наведвае краіны, ён альбо робіць гэта вельмі таемна, альбо робіць гэта адкрыта. Ён зрабіў некалькі візітаў сюды вельмі таемна ў мінулым, і нам трэба зрабіць некалькі публічных візітаў. Я пагавару з ім пра гэта», — дадаў бацька Маска.