БЕЛ Ł РУС

Эміне Эрдаган настаяла на тым, каб канцлер Германіі Мерц прыляцеў у Анкару разам з жонкай

30.10.2025 / 14:44

Nashaniva.com

Нечаканай дэталлю візіту Фрыдрыха Мерца ў Турцыю стала прысутнасць яго жонкі Шарлоты — для працоўных паездак такога ўзроўню гэта рэдкасць.

Фрыдрых і Шарлота Мерц. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Як стала вядома Bild ад крыніц ва ўрадзе Германіі, ідэю запрасіць жонку нямецкага лідара прапанавала асабіста першая лэдзі Турцыі Эміне Эрдаган.

Паводле інфармацыі крыніц ва ўрадзе, прапанова ўзнікла яшчэ летам-на саміце NATO ў Гаазе, дзе Эміне Эрдаган сядзела побач з Мерцам за банкетным сталом. Тады Шарлота Мерц не змагла паехаць у Турцыю з-за напружанай міжнароднай абстаноўкі. Эрдаган, паводле інфармацыі Bild, выказала шкадаванне і сказала, што хацела б убачыць Шарлоту «падчас наступнага візіту ў Анкару».

Мерц абмеркаваў прапанову з прэзідэнтам Турцыі, і Рэджэп Таіп Эрдаган яго ўхваліў. Пара прыбыла ў Анкару напярэдадні афіцыйных сустрэч і нават паспела правесці вечар разам.

Ён прайшоў без спіртнога, паколькі Мерц з моманту ўступлення на пасаду практычна цалкам адмовіўся ад алкаголю.

Першы сумесны выхад мужа і жонкі адбыўся ў маўзалеі Атацюрка, дзе канцлер усклаў вянок ад імя Германіі, а Шарлота Мерц назірала за цырымоніяй. Заўтра вечарам Эміне Эрдаган пазнаёміцца з жонкай Мерца асабіста на ўрачыстай вячэры ў прэзідэнцкім палацы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула