БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскую на вячэры ў Макрона сустракалі ганаровай вартай

30.10.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна расказала пра ўчорашні візіт беларускай лідэркі ў прэзідэнцкі палац у Францыі.

«Запрашэнне да прэзідэнта Францыi Эмануэля Макрона ў Елісейскі палац мае эксклюзіўны статус, і такім чынам прэзідэнт ушаноўвае найбольш важных гасцей. Як правіла, спіс запрошаных не агучваецца, і тое, што абмяркоўваецца на самой вячэры — застаецца канфідэнцыйным», — расказала Ганна Красуліна. 

Па яе словах, мерапрыемства адбываецца згодна з цырыманіялам. Гасцей — а збольшага гэта лідары дзяржаў і міжнародных арганізацый — сустракае ганаровая варта. 

«Удзел Святланы Ціханоўскай, як беларускай прадстаўніцы — мае і сімвалічнае і палітычнае значэнне, гэта таксама і знак салідарнасці з беларускім народам, і падтрымкі беларускаму грамадству. Гэта магчымасць наўпрост перагаварыць з вядучымі палітыкамі свету пра сітуацыю ў Беларусі і крокі па яе вырашэнні», — зазначыла прэс-сакратарка.

Ганаровая варта Рэспубліканскай гвардыі. Ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons

Яна падкрэсліла, што вячэра адбываецца без прэсы і без пабочных гасцей. Святлану Ціханоўскую пасадзілі побач з міністрам замежных справаў Францыі Жанам-Ноэлем Баро і дарадцам прэзідэнта Макрона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула