БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Жлобіна стварыла фінансавую піраміду ў турфірме

30.10.2025 / 11:3

Nashaniva.com

Жыхарка Жлобіна прадавала пуцёўкі знаёмым, а грошы траціла на сябе, паведамляе Гомельская міліцыя.

У міліцыю звярнуліся пяць чалавек, якія аплацілі турыстычныя паездкі, але засталіся ні з чым.

Як устаноўлена, 32‑гадовая жанчына афармляла знаёмым пуцёўкі за мяжу. Яны плацілі наяўнымі альбо пералічвалі грошы на яе асабісты карт-рахунак. Жанчына абяцанае не выканала і пачала пазбягаць кантактаў з кліентамі.

Усяго жыхарка Жлобіна прысвоіла больш за 50 тысяч рублёў. Частку грошай яна патраціла на асабістыя патрэбы, а астатнімі пагасіла папярэднія заяўкі кліентаў.

Заведзенга крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Затрыманай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула