У Пінску мужчына ў навушніках трапіў пад колы цягніка
Здарэнне адбылося вечарам 29 кастрычніка непадалёк ад чыгуначнай станцыі, паведамляе СК
У выніку наезду цягніка цяжка траўміраваны 29‑гадовы мясцовы жыхар.
Яму аказваецца медыцынская дапамога.
Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і пераходзіў чыгуначныя шляхі ў навушніках.