Выйшла кніга Аляксандра Лукашука «Гульня ў Освальда»
Выдавецкая серыя фундацыі «Kamunikat.org» папоўнілася новай кнігай Аляксандра Лукашука «Гульня ў Освальда», чый жанр аўтар пазначае як квэст, піша bellit.info.
Квест— доўгія пошукі нечага, што цяжка знайсці або дасягнуць, напрыклад, шчасця ці праўды. Час і прастора Лі Харві Освальда ў Мінску ў калекцыі дакументаў КДБ Беларусі і Камісіі Уорэна ЗША, успамінах сяброў і жонкі, варыяцыях літаратуры, геймінгу і лепідаптэралогіі.
Ілюстрацыі паводле матэрыялаў Нацыянальнага архіва ЗША, архіва Камісіі прэзідэнта па расследaванні забойства прэзідэнта Кенэдзі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Радыё Свабода, адкрытых публічных крыніц і аўтарскіх здымкаў.
Былому дырэктару Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандру Лукашуку таксама належыць кніга «След матылька: Освальд у Менску».