Каб затрымаць дэбашыра ў Гродне, міліцыя выкарыстала зброю
У Гродне на лінію 102 паступіла паведамленне, што на лесвічнай пляцоўцы ў шматкватэрным доме мужчына паводзіць сябе неадэкватна і пужае жыхароў. На месца адправіліся супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС.
«Падчас размовы з міліцыянерамі мужчына выцягнуў з кішэні нож і накіраваўся ў іх бок. На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніцца не рэагаваў. Пасля чарговага папярэджання ў дачыненні да правапарушальніка была ўжыта табельная зброя. Дэбашырам аказаўся 51‑гадовы жыхар абласнога цэнтра. Ён дастаўлены ў бальніцу, сур’ёзных пашкоджанняў не атрымаў», — паведамілі ва УУС.
Следчымі заведзена крымінальная справа за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываннем гвалту. Раней фігурант больш за 40 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.