БЕЛ Ł РУС

Рыначны кошт Apple ўпершыню ў гісторыі перавысіў 4 трыльёны даляраў

29.10.2025 / 11:55

Nashaniva.com

Акцыі Apple у аўторак, 28 кастрычніка, выраслі на 0,4%. У выніку капіталізацыя кампаніі склала $4,05 трлн. Apple стала трэцяй публічнай кампаніяй у гісторыі, якая дасягнула гэтага рубяжа, піша Bloomberg.

Фота: Justin Sullivan / Getty Images

Зараз першае месца ў спісе самых дарагіх кампаній свету займае NVIDIA. Яе рыначная вартасць ацэньваецца ў $4,82 трлн. На другім месцы Microsoft з капіталізацыяй $4,09 трлн.

Акцыі Apple знаходзяцца на піку кошту за ўсю гісторыю кампаніі. 28 кастрычніка яны каштавалі $269,61 за паперу. Усяго ж з красавіцкага мінімуму акцыі кампаніі выраслі больш чым на 56%.

Эксперты кажуць, што рэкордны рост акцый Apple звязаны з вельмі ўдалым стартам продажаў новай лінейкі iPhone. За першыя 10 дзён у ЗША і Кітаі продажы iPhone 17 аказаліся большымі, чым у серыі iPhone 16 за той жа тэрмін, на 14%. Акрамя таго, прадукцыю Apple вызвалілі ад пошлін, уведзеных Трампам у дачыненні да імпарту.

Тым не менш аналітыкі рынку пакуль асцярожныя ў ацэнцы перспектыў кампаніі. Як піша Bloomberg, сярод кампаній «выдатнай сямёркі» ў Apple самы нізкі працэнт рэкамендацый «купляць». А прагнозная сярэднегадавая вартасць яе акцый ацэньваецца рынкам на 6% ніжэй за цяперашнюю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула