У Беларусі «экстрэмісцкай» прызналі літоўскую арганізацыю
У Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй» прызналі літоўскую Gero kaimyno agentūra, VšĮ, піша «Вясна». Пераклад гэтай назвы на беларускую мову гучыць як «Агенцтва добрасуседства, грамадская ўстанова».
Фота ілюстрацыйнае
Адпаведнае рашэнне было прынятае Вярхоўным судом Беларусі 24 кастрычніка.
Паводле інфармацыі «Вясны», прызнанне Gero kaimyno agentūra, VšĮ «экстрэмісцкай арганізацыяй» звязана з пераследам людзей па справе «дваровых чатаў» — яна мае дачыненне да «экстрэмісцкага фармавання» «Ордэн», куды ўваходзіць шэраг дваровых чатаў.
Чытайце таксама:
Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію
Суд прызнаў тыкток-старонку Сяргея Ціханоўскага «экстрэмісцкай»
Старонка ў фэйсбуку Алеся Міхалевіча абвешчана «экстрэмісцкай»
Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»