У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.
У Серабранцы здаецца 2‑пакаёвая кватэра, прычым за даволі нізкую цану: 150 даляраў у месяц (447 рублёў), пiша Blizko.by.
Гэта кватэра ў пяціпавярховіку 1973 года на праспекце Ракасоўскага, 35 складае 39 квадратных метраў, санвузел раздзельны.
Апісанне кватэры такое: «Кватэра без рамонту. Рамонт не патрэбны. У кватэры ёсць халадзільнік, стол, газавая пліта. Уся сантэхніка працуе. Глядзіце ўважліва фатаграфіі. У кватэры ніхто не прапісаны».
І ўсё б нічога, але па фатаграфіях зусім выразна відаць, што рамонт вельмі нават патрэбны.
Акрамя ўжо згаданых пліты і халадзільніка, у кватэры можна заўважыць пральную машыну, старую табурэтку і дыванок каля ўваходных дзвярэй. На гэтым абстаноўка кватэры вычарпана.
Дзвярэй у пакоі, на кухню, у ванную і туалет няма, затое вісяць разеткі ў нечаканых месцах. Ад былой сценнай шафы ў калідоры засталася вялікая выемка ў падлозе, дзе-нідзе закладзеная цаглінамі.
З плюсаў: новы газаправод, батарэі ацяплення, пластыкавыя вокны і шкленне балкона. Таксама ўладальнік сцвярджае, што ёсць Wi-Fi.