БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»

28.10.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Мільярдэр Ілан Маск запусціў новую анлайн-энцыклапедыю «Грокіпедыя» (Grokipedia), распрацаваную яго кампаніяй xAI. Маск сцвярджае, што яна павінна быць лепшай за «Вікіпедыю», бо яе мэта — «праўда, толькі праўда і нічога, акрамя праўды».

На дадзены момант, як адзначае The Verge, у «Грокіпедыі» даступна больш за 800 тысяч англамоўных артыкулаў. Пры гэтым стартавая старонка выглядае як звычайны пошукавы радок, а афармленне артыкулаў вельмі падобнае на «Вікіпедыю».

Сцвярджаецца, што факты для артыкулаў правяраў распрацаваны xAI чат-бот Grok. Аднак The Verge падкрэслівае, што гэта спрэчная ідэя, паколькі ШІ-боты часта бываюць заўважаныя за «выдумляннем ілжывых фактаў».

Нягледзячы на тое, што праект павінен быць альтэрнатывай, частка яго кантэнту, відавочна, была скапіявана з «Вікіпедыі». На некаторых старонках ёсць прыпіска, што «матэрыял адаптаваны з «Вікіпедыі».

Журналіст выдання таксама заўважыў, што, хоць «Вікіпедыя» дазваляе любому рэдагаваць артыкулы, у «Грокіпедыі», верагодна, гэта немагчыма. Кнопка рэдагавання была знойдзена толькі на некалькіх старонках, але пры націсканні на яе паказвалася толькі гісторыя правак без магчымасці ўнесці свае.

Некаторыя артыкулы «Грокіпедыя» могуць выклікаць пытанні, піша The Verge. Ідэалагічнае разыходжанне праяўляецца ў артыкулах на адчувальныя тэмы. Напрыклад, у артыкуле пра змяненне клімату «Вікіпедыя» кажа пра «амаль аднадушную навуковую згоду» наконт ролі чалавека ў пацяпленні. «Грокіпедыя» сцвярджае, што заявы пра аднадушны кансэнсус заснаваныя на выбарчых даследаваннях, а СМІ і такія арганізацыі, як Greenpeace, «спрыяюць узмацненню грамадскай трывогі» і ўдзельнічаюць у «скаардынаваных намаганнях» па прадстаўленні праблемы як «экзістэнцыяльнага імператыву».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула