БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь не будзе абараняць Еўропу ад мігрантаў. Але гатовы дамаўляцца

28.10.2025 / 11:44

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка не бачыць прычын для таго, каб Беларусь у цяперашняй сітуацыі абараняла Еўрасаюз ад мігрантаў. Пра гэта ён заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Але гатовы дамаўляцца, асабліва ў фармаце «вялікай здзелкі — усё на ўсё».

 Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Як можна ўсур'ёз успрымаць патрабаванні ЕС да нас (як яны выказваюцца, «вырашыць праблему з мігрантамі»), калі тыя ж Брусель і Польшча з Прыбалтыкай дэманстратыўна разарвалі ўсе раней дасягнутыя пагадненні і адмаўляюцца падтрымліваць простую камунікацыю нават па бягучых пытаннях? — сказаў ён. — Логіка простая: калі вы разбурылі масты, не патрабуйце ад нас наводзіць пераправы. Мы не будзем вас абараняць з пятлёй на шыі. Санкцыі — гэта пятля на шыі беларускага народа, і вы ад нас патрабуеце вас абараняць. Гэтага не будзе!»

Паводле яго слоў, на гэта ў Беларусі няма грошай. 

«Ва ўмовах усеабдымнага санкцыйнага ціску ў нас няма ні лішніх рэсурсаў, ні маральных абавязацельстваў вырашаць праблемы тых, хто гэтыя санкцыі ўвёў. Нас душаць санкцыямі і кажуць: «Абараняйце нас!» — наракаў ён.

У той жа час Лукашэнка сказаў, што гатовы дамаўляцца ў пераадоленні наступстваў міграцыйнага крызісу. Асабліва ў фармаце «вялікай здзелкі — усё на ўсё»:

«Што датычыцца наступстваў, мы гатовы працаваць у тым фармаце, які доўгі час забяспечваў кантроль за сітуацыяй для абодвух бакоў. Трэба дамаўляцца. Напрыклад, у рамках глабальнай здзелкі — падыход прэзідэнта Трампа «ўсё на ўсё» — мы можам абмяркоўваць з ЗША, і з Еўропай», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула