БЕЛ Ł РУС

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар

28.10.2025 / 10:33

Nashaniva.com

Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў неўзабаве адкрыюць у Варшаве новы бар. Разам з партнёрамі яны заснавалі кампанію Reform Bar, якая будзе займацца грамадскім харчаваннем.

Фёдар Паўлючэнка. Фота: Белсат

Новая беларуская ўстанова грамадскага харчавання з’явіцца ў Варшаве. У ліку яе ўладальнікаў — беларускія журналісты на чале з галоўным рэдактарам Reform.news Фёдарам Паўлючэнкам.

Як піша эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч, у ліпені гэтага года Паўлючэнка у кампаніі Аляксандра Атрошчанкава, рэстаратара-аматара крафтавага піва Максіма Хедзіна і сузаснавальніцы Fundacja Prospect і Foundation for Investigative Journalism Аляксандры Шэпялевіч зарэгістраваў у Варшаве кампанію Reform Bar. Від яе дзейнасці — «прыгатаванне і падаванне напіткаў» — не пакідае сумненняў, чым яе ўладальнікі плануюць займацца ў дадатак да асноўнай дзейнасці. Ва ўсіх іх, піша канал, роўныя долі ў прадпрыемстве, якое прапісана па Aleje Jerozolimskie, 109.

У 2021‑м каманда Reform рэлакаваліся ў Польшчу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула