Цана на золата ўпала ніжэй за чатыры тысячы даляраў
У панядзелак кошт золата на Чыкагскай таварнай біржы знізіўся на 3,4%. Упершыню з 10 кастрычніка вартасць металу апусцілася ніжэй за $4000 за унцыю, перадае Reuters.
Osaka / Wayne Studio / Getty Images
Вартасць золата зніжаецца на фоне прыкмет аслаблення напружанасці ў гандлі паміж ЗША і Кітаем. СМІ паведамляюць, што бакі дасягнулі дамоўленасцяў па некаторых спрэчных пытаннях.
Яшчэ адной прычынай зніжэння кошту золата аналітыкі называюць высокі ўзровень перакупленасці.
З пачатку года цана золата імкліва расла. З пачатку года рост склаў 65 працэнтаў: 7 кастрычніка золата стала каштаваць 4000 даляраў, 13 кастрычніка, ф’ючарсы на золатапераадолелі адзнаку ў $4100 за унцыю, потым узялі планку ў $4200, 4300 і дайшло нават да 4398 даляраў за тройскую унцыю.
Таннець золата пачало яшчэ на мінулым тыдні.
Цэны на золата аднавілі рост пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў увядзенне 100‑працэнтных пошлін на экспарт з Кітая. Інвестары баяцца, што гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем аднавіцца, цяпер у адносінах Кітая і ЗША невялікае пацяпленне.
Традыцыйна золата разглядаецца інвестарамі як сродак захавання капіталу ў перыяды нестабільнасці.