БЕЛ Ł РУС

Маштабны блэкаўт на Сахаліне

28.10.2025 / 8:38

Nashaniva.com

Адразу некалькі гарадоў на Сахаліне засталіся без святла. Жыхары вострава паведамляюць, што незадоўга да адключэння бачылі «нейкую ўспышку» ў раёне ЦЭЦ.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба ўрада Сахалінскай вобласці

Раніцай каля 7 гадзін па мясцовым часе ўся паўднёвая частка Сахаліна засталася без электрычнасці з-за аварыйнага адключэння. Перад гэтым відавочцы паведамілі аб яркай успышцы ў раёне ЦЭЦ-1.

Як паведаміў кіраўнік рэгіёна Валерый Лімарэнка, прычынай стала абрыванне на лініі электраперадачы, якая злучае ключавыя падстанцыі ў Южна-Сахалінску — «Цэнтральную» і «Южна-Сахалінскую».

Энергетыкі працуюць над аднаўленнем электрычнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула