Каб знаходзіць парушальнікаў, у падатковай выкарыстоўваюць дроны
Дзякуючы беспілотнікам супрацоўнікі падатковай падглядаюць за працай сэрвісных цэнтраў і «стыхійных» рынкаў.
Ілюстрацыйны здымак
Пра выкарыстанне дронаў у працы падатковай распавяла прэс-служба МПЗ.
Супрацоўнікі падатковай могуць прайсці спецыяльную падрыхтоўку, атрымаць статус аператара БЛА, паставіць дрон на ўлік і выкарыстоўваць яго для выканання сваіх абавязкаў.
Напрыклад, так яны падглядаюць за паслугамі па тэхабслугоўванню і рамонту аўтамабіляў, гандлем і працай транспарту.
Прэс-служба МПЗ напісала пра выпадак праз дрон пабачылі прадавачку, якая без дамовы ўзяла на працу чатырох чалавек. Ёй выпісалі штраф.