Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме
Галіна Латугоўская шмат гадоў выкладае хімію і біялогію ў Гомелі. Але цяпер яна за кратамі за «экстрэмізм» і «паклёпы на Лукашэнку» — ёй пагражала да сямі гадоў калоніі.
Галіна Латугоўская. Фота з яе старонкі ў тэлеграме
Галіне Латугоўскай 47 гадоў. Яна гамяльчанка. Пасля сканчэння ўніверсітэта працавала выкладчыцай.
Апошнія гады Галіна працавала на кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Таксама трэніравала людзей да паступлення на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Водгукі пра яе дзейнасць ад вучняў добрыя. «Я ўдзячны вам, Галіна Віктараўна, вашы заняткі далі мне базу для разумення хіміі», — пісаў у мінулым годзе адзін з яе былых студэнтаў, які паступіў у ВНУ.
Галіна любіць падарожжы і розныя культурныя мерапрыемствы. Таксама яна рэпосціла зборы на дапамогу хворым дзецям.
Галіна Латугоўская ў падарожжы. Фота з яе фэйсбука
Выкладчыцу затрымалі напрыканцы кастрычніка ці ў пачатку лістапада 2024 года. Справа была ў каментарах у тэлеграме — яе акаўнт зарэгістраваны на ўласны нумар, і ў нейкі момант яна паставіла туды ў якасці выявы ўласнае фота, хоць некалі пакінула з акаўнта шмат каментароў.
Галіну Латугоўскую асудзілі ў 2025 годзе ў Гомельскім абласным судзе па шасці артыкулах: «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369‑1 КК).
Галіне Латугоўскай пагражала да сямі гадоў калоніі. Вядома, што прысуд звязаны з пазбаўленнем волі, цяпер яна за кратамі.
Чытайце таксама:
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння