БЕЛ Ł РУС

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане

27.10.2025 / 19:1

Nashaniva.com

Скандал скончыўся адменай яго канцэртаў. Нават нягледзячы на поўныя солдаўты.

Акмаль. Фота з сацыяльных сетак артыста

Прадстаўнікі артыста заявілі, што канцэрты адмянілі па тэхнічных прычынах, праз праблемы з электрычнасцю. Але самі казахі ў каментарах пішуць, што «трэба было трымаць язык за зубамі».

Гаворка ідзе пра выпадак на канцэрце спевака ў Петрапаўле, калі той непрыязна адрэагаваў на падарунак прыхільніцы, які яна перадала ў жоўта-сінім падарункавым пакеце.

@nnmediareport Российский певец Акмаль попал в скандал на своём концерте в Казахстане #казахстан #акмаль #новости #шоубизнес #россияне ♬ Mischeivous - Blake Ernst

Гэта шакавала і гледачоў, і сацсеткі — бо сіні і жоўты гэта нацыянальныя колеры Казахстана. Многія ўгледзелі ў гэтым праява расійскага імперыялізму.

За спевака давялося прасіць прабачэння яго прадзюсару. Але запланаваныя канцэрты ўсё роўна давялося адмяніць.

Акмалю Хаджаніязову 21 год. Ён больш вядомы пад сваім сцэнічным псеўданімам Akmal'. Нарадзіўся ён у Туркменістане, але жыве ў Расіі. А сам ён уйгурскага паходжання. Ён музыкант і аўтар песень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула