БЕЛ Ł РУС

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы

27.10.2025 / 17:54

Nashaniva.com

Літоўскія памежнікі ўдакладнілі спіс замежнікаў, якія могуць праехаць праз пункт «Меднікі» («Каменны Лог»).

Ілюстрацыйнае фота: Ашмянскі веснік

Паводле інфармацыі на сайце літоўскага Памежнага камітэта, замежныя грамадзяне з літоўскім ВНЖ і грамадзяне іншых краін ЕС могуць толькі вярнуцца з Беларусі ў Літву, а не ездзіць у абодва кірункі.

Цалкам спіс асоб, якія могуць праехаць праз памежны пункт, выглядае так:

Памежны пераход «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі») цалкам закрыты.

Сёння ўрад Літвы прыняў рашэнне пра закрыццё мяжы з Беларуссю мінімум да серады. Пасля пасяджэння ўрада стане вядома пра далейшае развіццё сітуацыі. Літоўскі бок гатовы да доўгатэрміновага закрыцця мяжы. 

«Мы ўжо падрыхтавалі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю на неакрэслены тэрмін», — заявіла прэм'ер-міністр Інга Ругінене.

Вечарам 26 кастрычніка чарговы раз была спынена праца Віленскага аэрапорта. Гэта ўжо трэці вечар запар, калі з-за вялікай колькасці кантрабандысцкіх шароў з боку Беларусі спыняліся палёты і закрываліся памежныя пункты пропуску. Агулам у кастрычніку было сарвана больш за 170 рэйсаў у літоўскіх аэрапортах, пацярпелі 27 000 пасажыраў.

Чытайце таксама:

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат

Каментары да артыкула